БЕЛ Ł РУС

МЗС Польшчы асудзіла збіццё і затрыманне дэманстрантаў

20.12.2010 / 03:12

Міністэрства замежных справаў Польшчы выступіла з заявай, у якой асудзіла «масавае збіццё і затрыманне маніфестантаў на вуліцах Мінска».

Жорсткасьць сілаў правапарадку недапушчальная, — адзначаецца ў заяве. — Асаблівую заклапочанасць выклікаюць выпадкі, якія тычацца збіцця і затрымання апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава, а таксама Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча і Рыгора Кастусёва».

«Мы заклікаем да спынення гвалту, неадкладнага вызвалення затрыманых і тлумачэння збіцця маніфестантаў, палітыкаў і журналістаў, у тым ліку замежных», — гаворыцца ў дакуменце.

Аб ходзе і выніках прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі МЗС выкажацца пасля таго, як сваю ацэнку дасць місія АБСЭ, якая «адсочвае сытуацыю на месцы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула