БЕЛ Ł РУС

Калі дэманстранты атачылі Дом урада, супрацоўнікаў ЦВК ізалявалі ва ўнутраных памяшканнях

20.12.2010 / 05:26

Мікола Бугай

Афіцыйныя органы называюць пратэсты ў Мінску «бясчынствамі апазіцыі».

Сувязь у Цэнтральнай выбарчай камісіі «ў сувязі з вядомымі падзеямі» не працавала, і супрацоўнікі ЦВК знаходзіліся на першым паверсе ва ўнутраных памяшканнях з пагашаным святлом, таму не было магчымасці атрымаць інфармацыю пра вынікі выбараў у рэгіёнах, распавяла Лідзія Ярмошына.

У сувязі з гэтым было затрыманае агучванне вынікаў выбараў. Ярмошына мела абвесціць іх, а 23.30, але вымушана была адкласці гэта на ранак.

Лукашэнкаўскае агенцтва БелТА называе пратэсты ў Мінску «бясчынствамі апазіцыі». Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў заявіў, што натоўп разбураў і ламаў усё на сваім шляху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула