БЕЛ Ł РУС

Фядуту дапыталі ў «амерыканцы»

21.12.2010 / 15:56

Аляксандр Фядута быў дапытаны ў следчым ізалятары КДБ ўвечары 20 га снежня пасля 22-й гадзіны ў прысутнасці адваката, паведаміла жонка затрыманага Марына.

Паводле яе слоў, пакуль не прайшло 72 гадзіны з моманту затрымання, атрымаць больш дакладную інфармацыю будзе складана.

«Яго не могуць затрымаць па падазрэнні па 293-м артыкуле. Гэта арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках. Яны гэта абвяргаюць. Пакуль 72 гадзіны не прайшло. Адвакат напісала пратэст супраць беспадстаўна затрымання. Аляксандр перадаў, што ўсё ў парадку. Адзенне перадаць трэба, павінны ўжо браць перадачу.

Аляксандр Фядута затрымалі ў панядзелак, 20 снежня, а 5-й раніцы. На кватэру да актывіста прыйшлі некалькі чалавек у цывільным і запрасілі на гутарку ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула