БЕЛ Ł РУС

У Мінску працягваюцца арышты. КДБ затрымаў кіраўніка штаба Саннікава

21.12.2010 / 17:31

КаМ

Арышты актывістаў беларускай апазіцыі працягваюцца. Толькі што ў сябе дома быў арыштаваны Уладзімір Кобец, які кіраваў перадвыбарным штабам кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Як паведамляе карэспандэнт «Газеты. Ru», Кобеца арыштавалі супрацоўнікі КДБ.

Сам кандыдат Саннікаў быў збіты і затрыманы яшчэ ў нядзелю адразу пасля шматтысячнай акцыі пратэсту, якая сабралася ля Дома ўрада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула