БЕЛ Ł РУС

Чыстка ў Камітэце дзяржкантролю

14.11.2006 / 13:34

Прэзыдэнт Беларусі вызваліў ад пасадаў першага намесьніка старшыні і намесьнікаў старшыні КДК

Прэзыдэнт Беларусі вызваліў Міхаіла Матусевіча ад пасады першага намесьніка старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі ў сувязі зь пераводам на іншую пасаду і Сямёна Соца ад пасады намесьніка старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю ў сувязі з выхадам у адстаўку. Пра гэта паведамляюць у прэс-службе прэзыдэнта.

Кіраўнік дзяржавы таксама вызваліў палкоўніка фінансавай міліцыі Анатоля Грамовіча ад пасады намесьніка старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю – дырэктара Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў з залічэньнем яго ў падпарадкаваньне старшыні КДК дзеля наступнага звальненьня з органаў фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту.

Адпаведныя ўказы прэзыдэнт быў падпісаў 9 лістапада.

Гэта фактычна чыстка дзяржкантролю ад каманды Тозіка, раней -- уплывовага кіраўніка арганізацыі, цяпер -- пасла Беларусі ў Кітаі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула