БЕЛ Ł РУС

Мартынаў знаходзіцца з візітам у Італіі

22.12.2010 / 12:44

21–23 снежня праходзіць візіт міністра замежных спраў Сяргея Мартынава ў Італію, паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Запланаваны перамовы Мартынава з міністрам замежных спраў Італіі Франка Фраціні, міністрам эканамічнага развіцця Паола Рамані, прадстаўнікамі італьянскіх дзелавых колаў. Плануецца абмеркаваць увесь спектр двухбаковых адносінаў з акцэнтам на гандлёва-эканамічны, інвестыцыйны і гуманітарны складнікі, а таксама пытанні палітычнага ўзаемадзеяння Беларусі і Італіі як у двухбаковым фармаце, гэтак і ў межах міжнародных і рэгіянальных арганізацый, уключаючы ЕС, ЦЕІ і ААН.

Адбудуцца таксама сустрэчы з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкана, падчас якіх плануецца закрануць тэму пашырэння двухбаковага палітычнага дыялогу і абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва ў сферах навукі, культуры і адукацыі.

Як паведамлялася раней, дэпутат бундэстага ад апазіцыйнай партыі «Зялёныя» Марылуізе Бек

заклікала ўлады Італіі адмяніць сустрэчу з Мартынавым.

У заяве ад 21 снежня Бек падкрэсліла, што «Мінск жорстка душыць пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў, а Рым сцеле чырвоны дыван для Мартынава, нібыта нічога не адбылося». Нямецкі дэпутат лічыць гэты факт «знявагай да пацярпелых ад дзеянняў міліцыі і непаважаннем дэмакратычнай апазіцыі Беларусі». Паводле яе слоў, адмова ад сустрэчы з Мартынавым стала б «знакам салідарнасці з сотнямі затрыманых».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула