БЕЛ Ł РУС

Друкуецца «буйны дзяржзаказ ад «Советской Белоруссии» — кампрамат на апазіцыю?

23.12.2010 / 19:52

Прадстаўнік выдавецкага дому «Інтэкс-прэс» ня змог 23 сьнежня забраць зь Беларускага дому друку наклад рэклямнай газэты «Копейка», якую выпускае баранавіцкі медыяхолдынг. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У Беларускім доме друку паведамілі: выхад выданьня затрымаецца прыкладна на суткі — друкарня выконвае «буйны дзяржаўны заказ ад «Советской Белоруссии».

У журналісцкіх колах мяркуюць, што ў заўтрашнім нумары «Советской Белоруссии» на загад Аляксандра Лукашэнкі будзе надрукаваны кампрамат на дзеячаў апазыцыі. Кіраўнік дзяржавы на сваёй прэсавай канфэрэнцыі пасьля заканчэньня выбараў паабяцаў надрукаваць такі кампрамат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула