БЕЛ Ł РУС

Мы хочам бачыць Някляева

27.12.2010 / 10:10

nn.by

Жонка Уладзіміра Някляева і дзеячы культуры патрабуюць ад Генпракуратуры і КДБ паказаць людзям былога кандыдата ў прэзідэнты.

Сёння споўніўся тыдзень, як бясследна знік кандыдат у прэзідэнты, пісьменнік Уладзімір Някляеў

У ноч на 20 снежня з Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі прапаў кандыдат у прэзідэнты, пісьменнік Уладзімір Някляеў. Перад гэтым ён быў жорстка збіты, калі ішоў калонай ад свайго штаба да Кастрычніцкай плошчы. У БХМД яму была аказана дапамога, але пасля апоўначы ў палату ўварваліся невядомыя і звезлі палітыка ў невядомым кірунку.

Верагодна, што ён знаходзіцца, як і астатнія 22 затрымных, у СІЗА КДБ. Але да Някляева не бяруць перадачаў і не дапускаюць адвакатаў.

На прэс-канферэнцыі 20 снежня Аляксандр Лукашэнка на пытанне, дзе знаходзіцца У.Някляеў, адказаў так, што фразу расстыражавалі СМІ: «Няўжо дзеючы прэзідэнт не павінен ведаць, дзе знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты? Ласкава просім, хочаце пагаварыць з ім — у следчы ізалятар.

Вы думаеце, што мы яго выкралі і кудысьці павезлі? Не, такіх падарункаў не будзе больш».

Сёння, а 9-й раніцы жонка паэта, Вольга Някляева занесла заяву ў КДБ і Генпракуратуру, яна дабіваецца сустрэчы з мужам, каб упэўніцца, што ён жывы.

Таксама зварот у Генпракуратуру перадалі дзеячы культуры, яны таксама патрабуюць абнародавання пра сённяшні стан пісьменніка

"… Уладзімір Някляеў быў моцна збіты, а потым гвалтам вывезены са шпіталя. У грамадстве распаўсюджвацца чуткі, што ён памёр. Мы патрабуем: пакажыце паэта, мы хочам ведаць, што Ўладзімір Някляеў жывы", — подпісы пад такім зваротам у Генпракуратуру Беларусі паставілі літаратары Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Сяргей Законнікаў, Сяргей Сматрычэнка, Уладзімір Колас, Алесь Разанаў.

У ноч на 20 снежня з Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі прапаў кандыдат у прэзідэнты, пісьменнік Уладзімір Някляеў.

Перад гэтым ён быў жорстка збіты, калі ішоў калонай ад свайго штаба да Кастрычніцкай плошчы. У БХМД яму была аказана дапамога, але пасля апоўначы ў палату ўварваліся невядомыя і звезлі палітыка ў невядомым кірунку.

Верагодна, што ён знаходзіцца, як і астатнія 22 затрымных, у СІЗА КДБ. Але да Някляева не бяруць перадачаў і не дапускаюць адвакатаў.

На прэс-канферэнцыі 20 снежня Аляксандр Лукашэнка на пытанне, дзе знаходзіцца У.Някляеў, адказаў так, што фразу расстыражавалі СМІ: «Няўжо дзеючы прэзідэнт не павінен ведаць, дзе знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты? Ласкава просім, хочаце пагаварыць з ім — у следчы ізалятар.

Вы думаеце, што мы яго выкралі і кудысьці павезлі? Не, такіх падарункаў не будзе больш».

Сёння, а 9-й раніцы жонка паэта, Вольга Някляева занесла заяву ў КДБ і Генпракуратуру,

яна дабіваецца сустрэчы з мужам, каб упэўніцца, што ён жывы.

Таксама зварот у Генпракуратуру перадалі дзеячы культуры, яны таксама патрабуюць абнародавання пра сённяшні стан пісьменніка

«… Уладзімір Някляеў быў моцна збіты, а потым гвалтам вывезены са шпіталя. У грамадстве распаўсюджвацца чуткі, што ён памёр.

Мы патрабуем: пакажыце паэта, мы хочам ведаць, што Ўладзімір Някляеў жывы»,
 —

подпісы пад такім зваротам у Генпракуратуру Беларусі паставілі літаратары Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Сяргей Законнікаў, Сяргей Сматрычэнка, Уладзімір Колас, Алесь Разанаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула