БЕЛ Ł РУС

На «Нафтане» ў выніку аварыі атруціліся рабочыя

27.12.2010 / 15:33

Паводле звестак ад работнікаў, сямёра чалавек знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленні Наваполацкага шпіталя.

Паводле зьвестак ад работнікаў прадпрыемства, сямёра рабочых знаходзяцца ў рэанімацыйным аддзяленьні Наваполацкага шпіталя.

На ўмовах ананімнасьці работнікі «Нафтана» распавялі, што пазамінулай ноччу на ўчастку прадпрыемства, якое вырабляе прысадкі для аліваў, адбылася выцечка серавадароду.

Іншых падрабязнасьцяў і ўдакладнненьняў ніхто на прадпрыемстве ня ведае,
бо ніякай афіцыйнай інфармацыі не паведамляецца. Ніхто пакуль не заўважыў і нейкіх дадатковых захадаў па забесьпячэньні аховы працы.

На інтэрнэт-сайце «Нафтана» www.naftan.by ніякіх паведамленьняў пра надзвычайнае здарэньне няма. Зьвестак пра яго няма і ў афіцыйных зводках МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула