БЕЛ Ł РУС

Дзмітрый Ус адпачываў ад усяго, што адбывалася, на вёсцы

28.12.2010 / 15:27

Раней з'явіліся чуткі, што былы кандыдат у прэзідэнты затрыманы і змешчаны ў СІЗА КДБ.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Дзмітрый Ус абверг інфармацыю пра сваё затрыманне. Зараз ён знаходзіцца ў Мінску на сваім працоўным месцы, у кампаніі «Трывіум».

Фота БелаПАН.

Чуткі пра тое, што Ус затрыманы і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ, з’явіліся ў мінулую суботу пасля вобыску,
які прайшоў у ТДА «Трывіум» вечарам 24 снежня. Наступным днём з Усам ніхто не мог звязацца — яго тэлефон быў адключаны.

Сёння былы кандыдат паведаміў БелаПАН, што

следчыя дзеянні ў дачыненні да яго апошнімі днямі не праводзіліся.

Паводле слоў Уса, ён знаходзіўся на вёсцы, «дзе вырашыў адпачыць ад усяго, што адбывалася».

Ус таксама паведаміў, што падчас ператрусу ў офісе ТДА «Трывіум», дырэктарам якога ён з’яўляецца, былі канфіскаваны камп’ютары і дакументацыя, якая мела дачыненне да прэзідэнцкіх выбараў, у тым ліку падпісныя лісты і ўлёткі.

Нагадаем, Дзмітрый Ус уваходзіць у лік сямі экс-кандыдатаў у прэзідэнты, якія з’яўляюцца падазронымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Пяць кандыдатаў былі затрыманы ў дзень выбараў і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. Дзмітрыя Уса і Рыгора Кастусёва пасля допытаў адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула