БЕЛ Ł РУС

Макей: Лукашэнка абновіць урад на 90%

29.12.2010 / 17:34

Склад ураду і іншых структур дзяржаўнай улады будзе абноўлены прыкладна на 90%. Пра гэта заявіў кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей,
прадстаўляючы калектыву Белтэлерадыёкампаніі новага кіраўніка Генадзя Давыдзьку.

Паводле слоў Уладзімера Макея, кадравыя прызначэньні не абмяжуюцца тымі, якія Лукашэнка зрабіў 28 сьнежня:

«Практычна на 90% будзе абноўлены склад ураду, кіраўніцтва розных канцэрнаў, падпарадкаваных ураду, кіраўніцтва судовых і іншых органаў дзяржаўнай улады».

Як адзначыў Макей, у бліжэйшыя 5 гадоў краіна павінна набыць новае аблічча і зьдзейсьніць магутны рывок ва ўсіх сфэрах: эканоміцы, сельскай гаспадарцы, прамысловасьці, культуры, навуцы, спорце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула