БЕЛ Ł РУС

Вызваленых з РУУС Мінскага раёна жанчын і дзяўчат вывезлі аўтобусам

29.12.2010 / 20:28

АП

Вызваленых сёння вечарам з Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі РУУС Мінскага раёна, што месціцца на Скарыны, 20, жанчын і дзяўчат (там утрымоўваюць толькі прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва) вывезлі з тэрыторыі установы аўтобусам. Такім чынам кіраўніцтва Упраўлення жадала пазбегнуць сустрэчы былых зняволеных з роднымі ля сценаў турмы.

Аўтобус спыніўся ў 500 метрах ад турмы, пасля чаго з яго выйшлі вызваленыя жанчыны і дзяўчаты.

З ружай - журналістка Белсату Таццяна Бублікава.

Сустрэць дзяўчат прыехалі дзесяткі аўто.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула