БЕЛ Ł РУС

Маладафронтаўцы ладзяць ланцуг салідарнасьці ў дзень саміту СНД

16.11.2006 / 21:02

Незарэгістраваная арганізацыя «Малады фронт» заклікала ўзяць удзел у ланцугу салідарнасьці 28 лістапада а 19-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, «каб зьвярнуць увагу кіраўнікоў краін-удзельніц СНД, на тое беззаконьне і абуральнае парушэньне правоў чалавека, якое адбываецца ў Беларусі».

У распаўсюджанай прэс-службай МФ заяве, у прыватнасьці, гаворыцца:

«На працягу ўсяго году рэжым Лукашэнкі з усяе моцы намагаецца зьнішчыць беларускі моладзевы рух і пазбавіць волі усіх тых, хто прадстаўляе для яго малейшую пагрозу. У лютым за апазыцыйныя графіці быў арыштаваны, правёў тры месяцы ў СІЗА й асуджаны на паўтары гады хіміі Артур Фінькевіч.

Пасьля сфальсыфікаваных Лукашэнкам прэзыдэнцкіх выбараў у сакавіку на пяць з паловай гадоў пазбаўлены волі былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін.

У верасьні па беспрэцыдэнтнай крымінальнай справе супраць Маладога Фронту, распачатай адразу пасьля разгону намётавага мястэчка, быў арыштаваны лідэр Маладога Фронту 25-гадовы Зьміцер Дашкевіч. Малады палітык, які ў сакавіку кіраваў антылукашэнкаўскім супрацівам на плошчы Каліноўскага, за тры дні быў асуджаны судам Кастрычніцкага раёну на паўтара году турмы.»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула