Урад Нямеччыны выступае за санкцыі супраць Лукашэнкі
Пра гэта паведамляе газета «Süddeutsche Zeitung».
Пра гэта паведамляе газета «Süddeutsche Zeitung». Як піша выданне, федэральны урад Нямеччыны хоча пакараць беларускія улады за пераслед апазіцыі.
У гэтай сувязі Берлін заклікае ЕС да вяртання да палітыкі санкцый у дачыненьні да рэжыму.
Гэтую тэму еўрапейскія міністры абмяркуюць 31 студзеня.
Пачынаючы ад
Нямецкія выданні цытуюць словы міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, які ў сувязі са спрэчнымі прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня, масавымі арыштамі і збіццём крытыкаў рэжыму, а таксама рашэннем Мінска зачыніць офіс АБСЕ заявіў, што «адсталы антыдэмакратычны курс мінскага кіраўніцтва» вядзе «краіну ў ізаляцыю і шкодзіць насельніцтву».
«Тыя, хто маніпулюць выбарамі і масава кідаюць у турмы людзей, жадаючых скарыстацца сваім правам на свабоду слова і свабоду сходаў, не ёсць партнэрамі для ЕС», падкрэсьліў Вестэрвэле.
Таксама, пішуць нямецкія СМІ са спасылкай на МЗС ФРГ, адбылася тэлефонная размова паміж міністрам Гіда Вэстэрвэле і яго амерыканскай калегай Хілары Клінтан.