БЕЛ Ł РУС

У метро «Трактарны завод» на рэйкі паваліўся мужчына

5.01.2011 / 11:10

Затрымка ў руху цягнікоў склала 16 хвілін.

5 студзеня ў 7.15 на станцыі мінскага метро «Трактарны завод» на пуці перад цягніком, што прыбываў са станцыі «Пралетарская», паваліўся мужчына — яму стала дрэнна, паведамілі ў аддзеле ўнутраных спраў па ахове метрапалітэна.

Супрацоўнікі міліцыі і машыніст дасталі пацярпелага з-пад вагона. З папярэднім дыягназам «пералом сцягна» ён адпраўлены ў адну са сталічных бальніц. Мужчыну на выгляд каля 40 гадоў.

Рух цягнікоў па другой лініі мінскага метро быў адноўлены ў 7.31. Першая лінія працавала ў звычайным рэжыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула