БЕЛ Ł РУС

Пакуль замест санкцый — крэдыт ад ЕБРР

5.01.2011 / 14:14

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) адкрыў ААТ «Белзнешэканомбанк» крэдытную лінію ў памеры 10 млн даляраў тэрмінам на 5 гадоў для крэдытнай падтрымкі малому і сярэдняму бізнэсу.

Адпаведнае крэдытнае пагадненне бакі падпісалі 29 снежня 2010, паведамілі БелаПАН у беларускім банку.

«Белзнешэканомбанк» плануе развіваць супрацоўніцтва з ЕБРР. У найбліжэйшы час чакаецца падпісанне пагаднення, якое прадугледжвае ўдзел ААТ «Белзнешэканомбанк» у праграме гандлёвага фінансавання ЕБРР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула