БЕЛ Ł РУС

Беларускі трэція ў біятлоннай эстафеце

6.01.2011 / 22:57

ЗП

У нямецкім Оберхофе праходзіць чацвёрты этап Кубку свету па біятлоне.

У нямецкім Оберхофе праходзіць чацвёрты этап Кубку свету па біятлоне. Пачынаўся ён з эстафетных гонак. Мужчыны ўчора былі восьмымі, а вось дзяўчаты парадавалі.

Трэба адзначыць, што гонка праходзіла ў анамальных кліматычных умовах, пры моцным тумане. Страляць было не вельмі зручна.

Ужо на пачатку пасыпаліся лідары — Германія, Расія, Нарвегія. Пры такім раскладзе шанец мелі зборныя з другога эшалону.

Першымі сталі шведкі, другія — францужанкі. Ну, а наша каманда ў складзе Надзеі Скардзіна, Дар’і Домрачавай, Надзеі Пісаравай і Людмілы Калінчык — трэція. Толькі на апошняй стральбе яны апярэдзілі ўкраінак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула