БЕЛ Ł РУС

Апазіцыя стварыла Нацыянальную каардынацыйную раду

10.01.2011 / 10:31

Нацыянальную каардынацыйную раду стварылі 9 студзеня прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Сярод яго задач — дамагацца вызвалення арыштаваных па палітычных матывах грамадзян.

Як паведаміў прадстаўнік кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Віктар Івашкевіч, на пасяджэнні ў мінскім офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) была падпісана дэкларацыя. У ёй, у прыватнасці, гаворыцца, што рада будзе інфармаваць грамадзян Беларусі і міжнародную грамадскасць аб сітуацыі ў краіне, дамагацца вяртання Беларусі на шлях законнасці і дэмакратыі, ствараць умовы для правядзення свабодных выбараў.

Івашкевіч адзначыў, што рада будзе дзейнічаць на пастаяннай аснове. Яго ўдзельнікі будуць збірацца для абмеркавання канкрэтных планаў выканання задач, замацаваных у дэкларацыі. Кіраўнікоў у рады не будзе,

бо сапраўдныя лідары цяпер знаходзяцца за кратамі.

Пад дэкларацыяй падпісаліся прадстаўнікі АГП, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, кампаніі «Гавары праўду!», руху «За Свабоду», аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, палітык Аляксандр Казулін і інш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула