БЕЛ Ł РУС

Вёз кантрабанды на 250 тыс., а можа пазбавіцца грузавіка коштам 70 млн рублёў

11.01.2011 / 10:48

10 студзеня смаргонскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пункце пропуску "Каменны Лог" на беларуска-літоўскай мяжы пры афармленні на выезд з Беларусі аўтамабіля Mercedes з паўпрычэпам знайшлі кантрабанду.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, кіроўца, грамадзянін Польшчы, у палетніцы паўпрычэпа схаваў 25 літраў вадкасці з утрыманнем спірту (як мяркуецца, каньяк).

Кошт кантрабанднага тавару склаў усяго 250 тысяч рублёў, а паўпрычэп, затрыманы да рашэння суда, ацэнены ў 70 мільёнаў рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула