БЕЛ Ł РУС

1 лютага на 12,5% павышаецца тарыф на транзіт нафты па беларускай тэрыторыі

11.01.2011 / 10:54

паведамляе Міністэрства эканомікі.

«На падставе Методыкі (механізма) змены тарыфаў на паслугі па транспарціроўцы (транзіце) нафты па магістральных нафтаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай беларускай і расійскай бакамі», 29 снежня міністэрства прыняло адпаведную пастанову № 192 («Аб тарыфах на паслугі па транзітнай транспарціроўцы нафты па сістэме магістральных трубаправодаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»).

Акрамя таго, «у сувязі са зменамі эканамічных умоў пастаўкі нафты з Расійскай Федэрацыі і яе транспарціроўкі па магістральных нафтаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», 30 снежня Мінэканомікі прыняло пастанову № 194 «Аб тарыфах на паслугі па транспарціроўцы нафты па сістэме магістральных трубаправодаў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства „Гомельтранснафта Дружба“ і Наваполацкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па транспарце нафты „Дружба“ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», якая прадугледжвае павелічэнне з 1 лютага тарыфаў на транспарціроўку нафты на 12,5% «у адносінах да ўзроўню 2010 года».

Раней паведамлялася аб павышэнні на 2,5% тарыфу на транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі з Расіі. З 1 студзеня ён складае 1,64 долара за тону, перамешчаную на 100 км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула