Урад Туніса закрыў усе школы і ўніверсітэты
Урад Туніса абвясціў аб закрыцці ўсіх школ і ўніверсітэтаў да далейшых распараджэнняў, перадае Reuters са спасылкай на мясцовыя афіцыйныя агенцтвы.
«Услед за гвалтам ва ўніверсітэтах і ліцэях і ў чаканні расследавання, з мэтай высветліць, хто нясе адказнасць за падбухторванне студэнтаў да беспарадкаў, мы вырашылі адмяніць заняткі ва ўсіх навучальных установах, пачынаючы з аўторка», — паведамляе туніскае агенцтва TAP.
У панядзелак па нацыянальным тэлебачанні выступіў прэзідэнт Туніса Зін
На мінулым тыдні па Тунісе пракацілася хваля масавых беспарадкаў. Пратэсты былі выкліканыя высокім узроўнем беспрацоўя сярод моладзі, яны былі падтрыманыя мясцовымі прафсаюзамі.