БЕЛ Ł РУС

Кадры нумару

4.02.2006 / 15:00

Nashaniva.com

Фота Андрэя Лянкевіча

У сераду ў менскай кавярні «Мока-лока» адбыўся чэмпіянат «барыста» (бармэнаў — варыльшчыкаў кавы). Другі год запар перамог Валянцін Благадаў, працаўнік бару «Лёндан» (на здымку зьлева). 2-е месца ў Зьмітра Дзідзюлі (справа) з кавярні «Стары Менск». Адзіная дзяўчына-ўдзельніца, гамяльчанка Вольга Астрэйка, была ўганараваная як «адзіная і непаўторная». Кожны зь дзесяці ўдзельнікаў конкурсу адказваў на пытаньні па тэорыі, варыў для журы эспрэса й капучына. Заключны тур конкурсу — прыгатаваньне аўтарскіх кактэйляў на аснове эспрэса — быў насалодай і для языка, і для вачэй. Валянцін зачараваў журы кактэйлем «Вішнёвы фрапэ», для якога ён падбіраў нават музыку.

Фота Андрэя Лянкевіча

«Усе ведаюць, хто у нас дастаў», — вырашыла апазыцыйная моладзь. Цяпер транспаранты адпаведнага зьместу зьяўляюцца над менскімі вуліцамі. На фота: 1 лютага а 17-й актывісты вывешваюць расьцяжку на мосьце над вул.Магілёўскай, ля Чэрвеньскага кірмаша.

Фота

Апазыцыя перайшла ў дыпляматычны наступ. Аляксандар Мілінкевіч наведаў Брусэль, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам Эўразьвязу, з старшынём Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу ўключна. На фота: Аляксандар Мілінкевіч выступае ў Эўрапарлямэнце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула