БЕЛ Ł РУС

«СБ»: «Аўтар кампрамату — Павел Якубовіч»

14.01.2011 / 17:45

ВН

У аддзеле лістоў газеты не хаваюць імя аўтара.

Стала вядомым імя аўтара артыкула пра «кампрамат на апазіцыю», апублікаванага ў сённяшнім нумары «Советской Белоруссіі». Ананімным аўтарам аказаўся галоўны рэдактар газеты Павел Якубовіч. Такую інфармацыю паведамілі ў аддзеле лістоў выдання і ўдакладнілі: «Гэты артыкул быў напісаны па даручэнні кіраўніка дзяржавы». Неўказанае аўтарства растлумачылі тым, што яно будзе названа ў апошняй публікацыі цыкла.

Усе пытанні заклікалі адрасаваць у пісьмовым выглядзе на імя Паўла Якубовіча па наступным адрасе: 220013, Мінск, вул. Багдана Хмяльніцкага, 10а.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула