БЕЛ Ł РУС

Апазіцыя, аб’ядноўвайся, пакуль не позна

17.01.2011 / 10:43

Лявон Міхальчук, п.Белавежскі (Камянецкі раён)

Адна мая знаёмая ўваходзіла адзін раз у склад выбарчай камісіі. І што вы думалі? Яна мне распавяла нядаўна, як старшыня з ёю разам ноччу “тасавалі бюлетэні”.

Апазіцыі трэба аб’ядноўвацца. Што б ні гаварыла Ярмошына, але яны баяцца гэтага варыянта.

Бачу, народ хоча перамен (большасць), але баіцца, што прыйдуць іншыя і будуць хапаць сабе ў кішэні, а стары, па іх словах, нахапаўся. Другія кажуць, што і далей будзе ўсё роўна такая ж несправядлівасць. Вось у чым справа!

Я ўжо сталага ўзросту. Я хацеў бы пабачыць перамены ў нашай незалежнай, квітнеючай Сінявокай. Можа пабачу, а можа не! Але калі не, то каб мой сын і мае ўнукі жылі добра, спакойна і без усялякага страху і размаўлялі на роднай мове.

Напрыканцы хачу сказаць, што калі краіна незалежная, паважае сваю культуру, мову, то і яе паважаюць краіны ўсяго свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула