БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне палітуцякач галадае на знак салідарнасці са Статкевічам

17.01.2011 / 12:48

Палітычны ўцякач Віктар Канцавенка з Рэчыцы, які зараз знаходзіцца ва Ўкраіне, абвясьціў галадоўку на знак салідарнасьці зь былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам, арыштаваным КДБ.

Спадар Канцавенка быў даверанай асобай Статкевіча, арганізоўваў ягоныя сустрэчы з выбарцамі на Гомельшчыне.

У 2008 годзе Віктар Канцавенка балятаваўся як незалежны кандыдат у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Пасьля масавых затрыманьняў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19–20 сьнежня Віктар Канцавенка праз Расею зьехаў ва Ўкраіну, дзе папрасіў палітычнага прытулку.

Ці задаволіць ягоную просьбу пра прытулак ўкраінскі бок, стане вядома ўжо на гэтым тыдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула