БЕЛ Ł РУС

Расстраляў жонку, трохгадовую дачку і скончыў жыццё самагубствам

17.01.2011 / 13:58

16 гадоў ён адпрацаваў у аддзеле дэпартамента аховы.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што інцыдэнт адбыўся позна ўвечары ў Шчучыне падчас сваркі.

Мужчына дастаў з сейфа дзвюхрулевую стрэльбу «ІЖ-43 ЕМ» 12-га калібра і зрабіў два прыцэльныя стрэлы ў жонку 1979 года нараджэння і малую дачку 2007 года.

Пасля гэтага ён стрэліў сабе ў галаву.

Малалетняя дачка памерла ў рэанімацыйным аддзяленні, а яе маці знаходзіцца ў цяжкім стане.

Па гэтым факце следчым аддзелам пракуратуры Гродзенскай вобласці распачата і расследуецца крымінальная справа. На гэты момант ўстаноўлена, што загінулы з кастрычніка 1992 да сакавіка 2008 года быў на службе ў органах МУС, займаў розныя пасады малодшага начальніцкага складу ў Шчучынскім раённым аддзеле Дэпартамента аховы.

У сакавіку 2008 года ён быў звольнены з органаў па ўласным жаданні і стаў працаваць егерам. Па месцы жыхарства характарызаваўся станоўча, на ўліку ў лекара-нарколага і псіхіятра не знаходзіўся. Матывы і ўмовы здзяйснення забойства членаў сям’і, а таксама самагубства высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула