БЕЛ Ł РУС

Цнатлівыя сны прастытуткі

21.11.2006 / 18:44

Андрэй Расінскі

Тэлевізія, 21 лістапада, аўторак

«Лад», 22.25 «Дзённая прыгажуня».

«Лад», 22.25

«Дзённая прыгажуня».

Францыя–Італія, 1967, рэж. Луіс Бунюэль

Сюррэалістычная драма паводле рамана Джозэфа Кесэля.

Увечары Севярына – клапатлівая і верная жонка, а ўдзень – высокааплатная прастытутка «Дзённая прыгажуня»...

Эпатажнік і сюррэаліст Луіс Бунюэль паставіў саркастычную й зьдзеклівую карціну, дзе распуста й цнота мяняюцца месцамі, гаспадыня публічнага дому вядзе сябе, як першая настаўніца ў школе, а сны немагчыма адрозьніць ад прыкрых рэалій. Севярына – творца пікантнага й трывожнага насланьня – і ахвяра ўласных комплексаў...

Катрын Дэнёў – ідэальная ў ролі галоўнае гераіні – распуснай і безграхоўнай адначасова. А Мішэль Пікалі й Жан Сарэль вядуць бездакорныя партыі.

Галоўны прыз Вэнэцыянскага кінафэсту.

«Дзённая прыгажуня» – правераная часам клясыка кінэматографу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула