БЕЛ Ł РУС

У Любліне 50 чалавек выйшла на акцыю пратэсту супраць Лукашэнкі

20.01.2011 / 10:58

Дар'я Кійко, Люблін

У Любліне адбылася акцыя салідарнасці з беларусамі, арганізаваная нефармальнай групай. У арганізацыі дапамаглі арганізацыі «Салідарнасць Глабальна» і «Хомо Фабер».

У акцыі удзельнічала каля 50 чалавек. Яна вельмі шырока асвятлялася СМІ. Мэтай акцыі было паказаць сваю салідарнасць з тымі, хто зняволены, з іх сем’ямі. Збіраліся подпісы пад петыцыяй аб вызваленні зняволенных, пасля удзельнікі акцыі, паміж іншых таксама удзельнікі падзей у Мінску, запалілі свечкі салідарнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула