БЕЛ Ł РУС

Акцыя салідарнасці ў Магілёве

20.01.2011 / 11:06

Акцыя салідарнасці з палітзняволенымі прайшла ў Магілёве вечарам 19 студзеня. У ёй узялі ўдзел пяць чалавек.

Першапачаткова акцыя, якую арганізавалі члены зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» і звычайныя грамадзяне, павінна была прайсці каля помніка Леніну на аднайменнай плошчы ў 20.00. Аднак супрацоўнікі міліцыі, якія знаходзіліся на плошчы, не дапусцілі яе правядзенні, заявіўшы, што ўдзельнікі будуць прыцягнуты да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Таксама міліцыянеры сведчылі асобы ўдзельнікаў акцыі.

Пасля забароны запаліць свечкі каля падножжа помніка тыя, хто сабраўся выказаць салідарнасць з палітычнымі зняволенымі, перамясціліся да праваслаўнага сабора Трох Свяціцеляў, што знаходзіцца непадалёк. На прыступках царквы яны расставілі некалькі запаленых свечак, ціха прачыталі вершы і малітвы за справядлівасць і разышліся.

Падчас акцыі каля помніка Леніну і царквы супрацоўнікі міліцыі праводзілі фотаздыманне. Удзельнікі акцыі, у сваю чаргу, перапісалі даныя міліцыянераў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула