БЕЛ Ł РУС

Знойдзены труп мінчука, забітага дзеля машыны

20.01.2011 / 12:11

Міліцыі ўдалося знайсці труп прадаўца дарагой іншамаркі, які знік у Мінску разам з машынай 19 лістапада 2010 г. Пра гэта паведамілі ў праваахоўных органах.

Цела Андрэя Барысава было знойдзенае ў лясным масіве каля вёскі Гузгалаўка на паўднёвым усходзе Мінскага раёна. У гэтай мясцовасці праходзіць аўтадарога Мінск — Гомель.

Нагадаем, 28-гадовы мінчук Андрэй Барысаў 19 лістапада з’ехаў з дому прадаваць свой аўтамабіль «БМВ-Х5» і знік. Сустрэча з патэнцыйным пакупніком мела адбыцца каля будаўнічага гіпермаркета «Мацярык» на вуліцы Прытыцкага.

«Андрэй быў дома, калі яму патэлефанавалі людзі, якія захацелі паглядзець аўто. Ён адразу ж выехаў, — расказвала жонка зніклага Аксана. — Потым Андрэй не здымаў трубку, а ўначы тэлефон стаў недаступны. Знікла і машына.
У той жа вечар мы напісалі заяву ў міліцыю. Ужо потым стала вядома, што Андрэю тэлефанавалі з таксафона метро «Каменная Горка».

Абвестку пра продаж сваёй іншамаркі «БМВ-X5»28-гадовы мінчук Андрэй Барысаў размясціў у інтэрнэце. Сустрэчу з першымі пакупнікамі ён прызначыў на аўтастаянцы гіпермаркета «Мацярык», што каля станцыі метро «Каменная Горка».

Крымінальную справу расследуе гарадская пракуратура.

На датычнасць да знікнення прадаўца іншамаркі правяраецца група расійцаў. Аднаго ўдзельніка злачыннай групы затрымалі на тэрыторыі Беларусі, трох — у РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула