БЕЛ Ł РУС

Даст или не даст?

20.01.2011 / 13:00

...Вось дзе пытанне. Мясніковіч паляцеў да Пуціна прасіць грошай.

...Вось дзе пытанне. Мясніковіч паляцеў да Пуціна прасіць грошай.

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч адправіўся ў Маскву на сустрэчу з кіраўніком расійскага ўрада Уладзімірам Пуціным.

Сустрэча кіраўнікоў урадаў, згодна з праграмай, адбудзецца блізу абеду.

Як паведамлялася раней, падчас перамоў мяркуецца абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку аб умовах пастаўкі нафты ў 2011 годзе, аб цане прыроднага газу на 2011 год, аб будаўніцтве беларускай АЭС, аб даванні фінансавага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Акрамя таго, плануецца абмеркаваць пытанні падрыхтоўкі чарговага пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, а таксама разгледзець наяўныя пытанні фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы і функцыянавання Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.

Візіт у Маскву — першая афіцыйная паездка Міхаіла Мясніковіча за мяжу ў якасці прэм’ер-міністра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула