БЕЛ Ł РУС

Па мільёне штрафу за запаленую ля КДБ свечку

20.01.2011 / 14:46

Суд Цэнтральнага раёна сталіцы пакараў за салідарнасць з палітзняволенымі.

Актывістаў Кірыла Кудрова і МІкіту Валодзіна, затрыманых на ўчарашняй акцыі салідарнасці з вязнямі КДБ, пакаралі штрафам у 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў). Прысуд па артыкуле 23.34 КаАП РБ вынесла суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.

Затрыманыя 19 студзеня пад час акцыі салідарнасці каля будынка КДБ ў Менску Мікіта Валодзін і Кірыл Кудроў правялі ноч на Акрэсціна.

Нагадаем, што агулам падчас акцыі беларускай апазіцыі ў будынка КДБ былі затрыманы 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Мінску адпушчаны без абвінавачванняў. Па словах міліцыянтаў, з імі «праведзена прафілактычная гутарка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула