БЕЛ Ł РУС

У Брэсце актывісты каранавалі пудзіла Лукашэнкі (фота)

21.01.2011 / 17:10

ў рамках акцыі «21 студзеня — Міжнародны дзень самазванца».

Пакуль у Мінску адбывалася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на чарговы тэрмін, у Брэсце актывісты дэмакратычнай супольнасці «каранавалі» пудзіла ў рамках акцыі «21 студзеня — Міжнародны дзень самазванца».

Месца для акцыі было абрана невыпадкова, менавіта каля «Цэнтральнага рынка» ў момант прэзідэнцкай кампаніі адбываліся асноўныя падзеі па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты і непасрэдна сама агітацыя за кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Таму, як адзначаюць самі актывісты, гэта сімвалічнае месца.

Пачалася акцыя ў 13.30. Да пудзіла была прыстаўлена хакейная клюшка, плакат з надпісам, які паведамляў гараджанам, што сёння «Міжнародны дзень самазванца», каля ботаў надпісы «лізаць тут», галаву ўпрыгожвала карона з дэталяў шапкі шута ды сучаснага дзяржаўнага герба краіны. На працягу 20 хвілінаў жыхароў Брэста вітала «каранаванае» пудзіла кіраўніка краіны.

Супрацоўнікі міліцыі, якія дзяжурылі ў гэтым раёне, скруцілі рэчы і забралі з сабою.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула