БЕЛ Ł РУС

Галявы пас Сяргея Касціцына дапамог «Нэшвілу» перамагчы «Эдмантан»

24.01.2011 / 11:02

nn.by

«Нэшвіл» сёння ноччу перамог «Эдмантан» па булітах 2:3 (0:1, 0:0, 2:1, 0:0, 0:1).

Сяргей Касціцын спрычыніўся да першай шайбы ў матчы: адбылося гэта на 12-й хвіліне матчу. Беларус аддаў галявы пас Аляксандру Зульцэру.

Зараз на рахунку малодшага з братоў Касціцыных у сезоне 2010/2011 25 бамбардзірскіх балаў (12 шайбаў і 13 галявых перадачаў).

Лідзіруе з беларусаў у гэтым неафіцыйным заліку Міхаіл Грабоўскі (Таронта) — 37 балаў (20+17), у Андрэя Касціцына (Манрэаль) — 28 (13+15), Руслана Салея (Дэтройт) — 6 (0+6).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула