БЕЛ Ł РУС

Новы сусветны рэкорд хуткасці пасажырскага цягніка ўсталяваны ў Кітаі

24.01.2011 / 11:21

Новы сусветны рэкорд хуткасці пасажырскага цягніка ўстанавіў кітайскі экспрэс «Гармонія», развіўшы хуткасць 487,3 км на чыгуначнай магістралі Пекін — Шанхай.

Папярэдні рэкорд хуткасці таксама належаў «Гармоніі». У снежні мінулага года цягнік развіў хуткасць да 486,1 км.

Максімальная эксплуатацыйная хуткасць гэтага цягніка складае 380 км. Менавіта такія цягнікі ў канцы 2011 года пачнуць курсіраваць на лініі Пекін — Шанхай.

Кітай лідзіруе ў свеце па тэмпах развіцця высакахуткасных чыгунак, іх працягласці, тэхналогіях і маштабах будаўніцтва, а таксама хуткасці руху цягнікоў па гэтых лініях. Сёння ў краіне дзейнічаюць больш як 7 тыс. км магістралей. Цягнікі, якія могуць развіваць хуткасць да 350 км, курсіруюць па напрамках Пекін — Цяньцзінь, Ухань — Гуанчжоу, Чжэнчжоу — Сіань.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула