БЕЛ Ł РУС

У Оршы затрыманы расійскі кур'ер

24.01.2011 / 11:27

У Оршы затрыманы камерцыйны дырэктар ТАА «Русский вояж», які вёз у Беларусь буйную партыю падробных расійскіх рублёў.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі камерцыйнага дырэктара ТАА «Русский вояж». Паводле дадзеных МУС, жыхар Санкт-Пецярбурга перавозіў у сваім «БМВ» 177 падробных білетаў банка Расіі, кожны наміналам 5 тысяч расійскіх рублёў. Агульная сума фальшывых грошай склала 885 тыс. расійскіх рублёў.

У дачыненні да расійца распачатая крымінальная справа па ч.2 ст.221 (Выраб, захоўванне або збыт падробных грошай ці каштоўных папер, здзейсненыя паўторна, альбо арганізаванай групай, альбо ў асабліва буйным памеры). Кур’ер быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Паводле дадзеных праваахоўных органаў, гэты кур’ер уваходзіць у склад арганізаванай злачыннай групы, якая займаецца вырабам і ўкараненнем у фінансавы абарот падробных грошай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула