БЕЛ Ł РУС

П’яны кіроўца збіў пяць чалавек на прыпынку ў Мінску

24.01.2011 / 12:16

Здарэнне адбылося ў пятніцу, 21 студзеня, увечары непадалёк ад станцыі метро «Ўсход». Уладальнік аўтамабіля «Ровер-416» не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі на прыпынак.

Як паказала экспертыза, у яго ў крыві было 2,60 праміле алкаголю.

Пешаходы, якіх ён збіў, атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Усіх даставілі ў лякарню, але чацвярых адпусцілі на амбулаторнае лячэнне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула