БЕЛ Ł РУС

Каля КДБ затрымалі Генадзя Барбарыча

24.01.2011 / 12:31

Мікола Бугай

Ён браў інтэрв’ю ў жанок арыштаваных.

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад сваякоў палітвязняў, толькі што ў Клубе імя Дзяржынскага затрымалі журналіста Генадзя Барбарыча. Ён браў інтэрв’ю ў жанок арыштаваных. Да яго падышлі кадэбісты, запыталіся дакументы і чаму ён там. Пасля гэтага яго павялі з сабой.

Сваякі вязняў чакаюць з перадачамі ўнутры клуба імя Дзяржынскага — дома культуры КДБ. Бо ім забаранілі стаяць з перадачамі каля самога будынку. Гэта стварала нявыгадную для ўладаў карцінку. Каб перадаць гасцінцы сваякам, ім прыходзіццак прастойваць некалькі гадзін штодзень.

Генадзь Барбарыч — адзін з самых дасведчаных рэпарцёраў. Доўгі час ён працаваў у газеце «Беларусы і рынок». Апошнім часом ён супрацоўнічаў з радыё «Рацыя» — беларускамоўнай станцыяй, створанай нашымі суродзічамі з Падляшша.

Тыдзень таму абсалютна аналагічна быў затрыманы іншы рэпарцёр «Рацыі» Барыс Гарэцкі. Цяпер хлопец адбывае 14-суткавы арышт на Акрэсціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула