БЕЛ Ł РУС

Службовая запіска МУС РБ Прэзідэнту РБ па падзеях 19 снежня

24.01.2011 / 12:40

Фельетон.

Фельетон.

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу

міністра ўнутраных спраў

Куляшова Анатоля Нілавіча

запіска

Гэтым дакладваю, што па выніках апытання патэнцыйных удзельнікаў акцыі апазіцыі ў г. Мінску 19 сьнежня 2010 г. (каля ста тысяч чалавек), чые мабільныя тэлефоны (MTC, Velcom, Life) былі ў зоне прыёму сувязі ў раёне Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці

намі выяўлена:

У ГЦ «Сталіца» 19-га назіраўся анамальны наплыў выпадковых кліентаў, які перавысіў 50 тыс. чалавек у перыяд з 20.00 да самага закрыцця.

У гасцініцы «Мінск» павячэралі больш за 5000 чалавек у перыяд ад 20.00 да 23.00.

«Макдональдс» абслужыў больш за 300 тысяч грамадзян на працягу 3 гадзін.

Колькасць наведвальнікаў ГУМа ў гэты дзень здольна было абрынуць будынак пад вагай аматараў калядных распродажаў, але будынак, сканструяваны сталінскімі архітэктарамі, вытрымаў шматтысячны паток купцоў.

У кожнага апытанага ў кішэні было ад 3 да 17 тэлефонаў, выпадкова захопленых у сваіх жонак, бацькоў, сяброў і проста знаёмых.

Выснова: у акцыі на плошчы Незалежнасці ўзялі ўдзел 6 апазіцыйных кандыдатаў, 42 іх прыхільнікі, 163 журналісты, 726 разявак (амаль 100% былі затрыманыя і пакараныя адміністрацыйна), а таксама 12 000 работнікаў праваахоўных органаў.

Просім Вас падрыхтаваць загад аб фінансавым узнагароджанні следчых раённых органаў унутраных спраў за праведзеную працу і ануляваць план па раскрывальнасці крымінальных злачынстваў у студзені месяцы г.г. з прычыны поўнай занятасці вышэйапісаным пытаннем.

Міністр унутраных спраў Беларусі

Куляшоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула