БЕЛ Ł РУС

Элегантная перамога па-партугальску

24.01.2011 / 12:52

Прэзідэнт Партугаліі Анібал Каваку Сілва абраны кіраўніком дзяржавы на другі тэрмін: такія вынікі выбараў, што прайшлі ў нядзелю. Пасля апрацоўкі 98% бюлетэняў стала ясна, што Каваку Сілва атрымаў 53% галасоў,

тады як яго бліжэйшы супернік, Мануэль Алегрэ, набраў толькі каля 20%.

Гэтыя выбары праходзілі на фоне сур’ёзнага эканамічнага крызісу, у якім апынулася Партугалія і нізкай яўкі выбарцаў — усяго 50%: прыйшлі на ўчасткі.

Прэзідэнт Каваку Сілва выступае ў падтрымку плана жорсткай эканоміі, прапанавага ўрадам сацыялістаў. Сэнс гэтага плана — прыкметна скараціць бюджэтны дэфіцыт і не дапусціць, такім чынам, становішча, у якім апынуліся раней Ірландыя і Грэцыя.

Прэзідэнт Партугаліі — фігура ў цэлым цырыманіяльная, хоць у яго ў руках ёсць адзін вельмі сур’ёзны рычаг: ён мае права распусціць парламент — і пры гэтым не абавязаны ніякім чынам апраўдваць такое рашэнне.

Анібал Каваку Сілва ў мінулым выкладаў эканоміку і ўзначальваў урад. Ён — сацыял-дэмакрат — у Партугаліі гэтак называецца правацэнтрысцкая партыя, якой процістаяць левацэнтрысцкія сацыялісты. І многія партугальскія левыя асцерагаюцца, што, атрымаўшы новы прэзідэнцкі мандат, Сілва можа пайсці на роспуск парламента, каб вярнуць сваёй партыі кантроль над кабінетам міністраў.

Аднак сам прэзідэнт, апусціўшы свой бюлетэнь у скрыню, падкрэсліў, што выступае за стабільнасць у краіне. «Я лічу, для Партугаліі вельмі важна мець палітычную стабільнасць, каб вырашаць праблемы», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула