БЕЛ Ł РУС

Украіна асуджае афіцыйны Мінск, але без рэзкіх заяваў

24.01.2011 / 13:28

Украіна не мае намеру рабіць рэзкія крокі ў дачыненні да Беларусі, бо, у адрозненне ад краін ЕС, Кіеў мае нашмат больш цесныя эканамічныя сувязі з Мінскам.

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын у інтэрв’ю Deutsche Welle.

«У палітычным плане мы не будзем рабіць ніякіх рэзкіх крокаў. Антыбеларускіх настрояў ва Украіне ні на ўзроўні элітаў, ні на ўзроўні грамадства няма», — сказаў Валошын.

У той жа час, паводле яго словаў, украінскі бок не падзяляе падыходу беларускай улады да адносінаў з апазіцыяй.

«Мы не можам ігнараваць той факт, што выбары ў Беларусі міжнароднымі арганізацыямі прызнаныя не адпаведнымі дэмакратычным стандартам. І ў прынцыпе ўзровень нашай прысутнасці на інаўгурацыі сам за сябе гаворыць»,
 — цытуе Валошына РІА Навіны са спасылкай на Deutsche Welle.

Як паведамлялася раней, Украіну на цырымоніі інаўгурацыі кіраўніка беларускай дзяржавы 21 студзеня прадстаўляў часовы павераны ў справах Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула