БЕЛ Ł РУС

У Кот-д'Івуары апазіцыя заклікае прыхільнікаў спыніць экспарт какавы

24.01.2011 / 14:20

У Кот-д’Івуары лідар апазіцыі Аласан Уатара заклікае прыхільнікаў увесці забарону на экспарт какавы працягласцю ў адзін месяц.

Згодна з заявай Уатары і сфармаванага ім «ўрада», забарона мусіць уступіць у сілу з панядзелка 24 студзеня, і кожнаму вытворцу, які парушыць гэтую дырэктыву, будуць пагражаць санкцыі, калі Уатара прыйдзе да ўлады.

Гэты крок апазіцыі мае на мэце дэстабілізацыю эканомікі краіны, падкантрольнай у дадзены момант прэзідэнту Ларану Гбагба, бо Кот-д’Івуар з’яўляецца найбуйнейшым сусветным пастаўшчыком какавы, і гэтая галіна — адна з ключавых для краіны.

Уатара і яго найбліжэйшыя паплечнікі цяпер знаходзяцца ў адным з гатэляў, дзе іх ахоўваюць падраздзяленні міратворцаў ААН.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула