БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў выканаўцу шансону

25.01.2011 / 10:52

СМ

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Вячаслава Дабрыніна з 65-годдзем, паведамляе БЕЛТА.

«У Беларусі ведаюць і цэняць Вас як выдатнага артыста, аўтара любімых мелодый, з якімі крочыць па жыцці не адно пакаленне. І сёння Вы не перастаеце радаваць нас сваім мастацтвам. Хай яно і ў далейшым аб’ядноўвае людзей, умацоўвае культурныя сувязі нашых краін», — гаворыцца ў віншаванні.

Трэба сказаць, што Дзмітрый Мядзведзеў дагэтуль упарта не адгукаецца на юбілеі беларускіх аналагаў Дабрыніна. Між тым Уладзіміру Ухцінскаму сёлета споўнілася 50, Аляксандр Саладуха святкаваў юбілей два гады таму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула