БЕЛ Ł РУС

Палякі пачнуць будаваць газавы тэрмінал праз месяц

25.01.2011 / 17:57

ЯВ

Будаўніцтва тэрмінала ў польскім Свінауйсьце будзе каштаваць 750 мільёнаў еўра.

Польшча пачне будаўніцтва тэрміналу для звадкаванага прыроднага газу на Балтыйскім порце Свінауйсьце на мяжы з Германіяй у сакавіку гэтага года.

Тэрмінал мусіць забеспячыць энергетычную бяспеку краіны, паколькі дапаможа дыверсіфікаваць пастаўкі газу.
Ягонае будаўніцтва ацэньваецца ў 750 мільёнаў еўра.

Тэрмінал будзе ўведзены ў эксплуатацыю да 30 чэрвеня 2014 з пачатковай гадавой магутнасцю апрацоўкі да 5 мільярдаў кубаметраў газу. Гэта каля траціны ад патрэбаў краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула