БЕЛ Ł РУС

Адам Глёбус. Сябры

23.11.2006 / 14:49

Nashaniva.com

Каб недарэмна чалавечы век Пражыць пад сінім купалам нябёсаў, Мае сябры працуюць у царкве. Такая праца ў іх, такія лёсы...

Каб недарэмна чалавечы век

Пражыць пад сінім купалам нябёсаў,

Мае сябры працуюць у царкве.

Такая праца ў іх, такія лёсы.

Сябры мае малюць на сьцяне

Цяжарную Марыю зь Лізаветай,

Анёла ў прыадчыненым акне

І голуба ў аблоках сьветла-сьветлых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула