БЕЛ Ł РУС

Старшыня Канстытуцыйнага суда адмоўчваецца

26.01.2011 / 12:45

Пётр Міклашэвіч адмовіўся даваць ацэнку масавым парушэнням правоў чалавека КДБ і міліцыяй пасля выбараў 19 снежня.

Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётар Міклашэвіч адмовіўся даваць ацэнку масавым парушэньням правоў чалавека КДБ і міліцыяй пасьля выбараў 19 сьнежня.

На пытаньне журналістаў, наколькі законныя начныя ператрусы, канфіскацыя асабістых рэчаў, праслухоўваньне тэлефонных перамоваў, якія сталіся звычайнай практыкай у часе кампаніі рэпрэсіяў пасьля выбараў прэзыдэнта, страшныя Канстытуцыйнага суду Пятро Міклашэвіч адказаў, што Канстытуцыйны суд не ўпаўнаважаны правяраць законнасьць у межах той ці іншай справы:

«Гэта функцыя пракуратуры. Канстытуцыйны суд не можа даваць прававую ацэнку гэтых дзеяньняў»

Пётар Міклашэвіч сёньня дакладвае журналістам аб стане канстытуцыйнай законнасьці ў 2010 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула