БЕЛ Ł РУС

«Штодня ў супе лаўровы лiсток — пра мяне памятаюць!» Родныя Лябедзькі атрымалі ад яго другі ліст

26.01.2011 / 23:32

Родныя старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзькі, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 26 студзеня атрымалі другі ліст ад яго.

«У мяне ўсё нармальна, здаровы. — піша Лябедзька. — Чытаю Булгакава, Маркеса. Што датычыць будучынi, то вы ведаеце, што

я аптымiст. Быў iм i застаюся.

Не навiна для вас, што з адвакатам камунiкацыi няма з мiнулага года. Усiм мае найлепшыя i шчырыя прывiтаннi. Кожны дзень у супе лаўровы лiсток, гэта значыць, пра мяне памятаюць!»

Сын палітыка Арцём Лябедзька паведаміў, што ў лісце бацька таксама адзначае, што атрымлівае перадачы, турбуецца за здароў’е бацькоў, просіць перадаць цёплыя рэчы.

«Наогул настрой ліста даволі аптымістычны, наколькі гэта можа быць у такой сітуацыі, — сказаў Арцём Лябедзька. — 

Адзінае, што засмучае, гэта тое, што нашы лісты ён па-ранейшаму не атрымлівае».

Нагадаем, Анатоль Лябедзька і яшчэ 35 грамадзян абвінавачваюцца ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску вечарам 19 снежня (арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Палітык быў затрыманы ў Мінску у ноч з 19 на 20 снежня 2010 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула