БЕЛ Ł РУС

«Рок-каранацыя-2010»: вынікі падводзяць слухачы

27.01.2011 / 11:47

КМ

Сёння пачынаецца галасаванне за лепшыя гурт і альбом, якія адзначаліся на «Рок-каранацыі».

Сёння пачынаецца галасаванне за лепшыя гурт і альбом.

Слухачам прапанавана самім вызначыць лепшыя каманды і кружэлкі айчыннай рок-музыкі. Кола прэтэндэнтаў, праўда, абмежавана пераможцамі папярэдніх «Рок-каранацый». Галасаванне праходзіць на сайце «Тузін Гітоў». Вынікі будуць агучаны 18 лютага на гала-канцэрце.

За 15 гадоў існавання прэміі галоўную рок-карону атрымлівалі дзесяць гуртоў (некаторыя двойчы) і чатырнаццаць альбомаў станавіліся лепшымі.

«Рок-каранацыя-2010» пройдзе 18 лютага ў к/з «Мінск». Свой удзел у ёй пацвердзілі гурты «Крама», «Нейра Дзюбель», N.R.M., «Без білета», Drum Ecstasy, «Палац», Kriwi.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула