БЕЛ Ł РУС

Беларусаў на Australian Open больш не засталося

28.01.2011 / 10:40

АГ

У фінальным матчы парнага разраду Вікторыя Азаранка (Беларусь) і Марыя Кірыленка (Расія) прайгралі 28 студзеня Гізэлы Дулько (Аргенціна) і Флавіі Пенета (Італія) ў трох сэтах - 6:2, 5:7, 1:6.
Прычым у другім сэце Азаранка і Кірыленка вялі з лікам 4:1, але ўрэшце саступілі -- 5:7.

Гэта была трэцяя спроба Азаранкі выйграць турнір Вялікага шлема ў пары. Папярэднія няўдалыя спробы — у 2008 г. на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і ў 2009 г. на Адкрытым чэмпіянаце Францыі.

Сёлета ў індывідуальным разрадзе Вікторыя дайшла да 1/8 фіналу, дзе саступіла будучай фіналістцы На Лі (Кітай).

Максім Мірны (Беларусь) і Дэніэл Нестар (Канада) дайшлі да паўфіналу мужчынскага парнага разраду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула