БЕЛ Ł РУС

Вэстэрвэле, Хейг: Падзеі 19 снежня былі падстроены самімі ўладамі

28.01.2011 / 11:26

Сяргей Гезгала

Міністры замежных спраў Германіі, Брытаніі заклікаюць да санкцый супраць лукашэнкаўцаў.

Міністры замежных спраў Германіі, Брытаніі заклікаюць да санкцый супраць лукашэнкаўцаў.

Яны апублікавалі супольны артыкул у газеце «Уол-стрыт джорнал».

«Свет з жахам назірае, як на працягу апошніх шасці тыдняў рэжым у Беларусі бязлітасна і сістэматычна спрабуе разграміць грамадзянскую супольнасць і парасткі апазіцыі ў Беларусі», — пішуць яны.

«Гвалт у ноч на 19 снежня шакаваў», — адзначаюць яны. Але, працягваюць, самае страшнае рэпрэсіі ў Беларусі «працягваюцца і цяпер».

Чатыры кандыдаты ў прэзідэнты і шматлікія палітычныя і грамадзянскія актывісты застаюцца ў зняволенні. Некаторыя «каюцца» праз тэлебачанне, прыгадваюць яны, хоць яшчэ нядаўна выступалі зусім з іншымі думкамі.

Міністры пішуць, што збіраецца ўсё больш і больш доказаў, што падзеі 19 снежня былі падстроены самімі ўладамі.

Больш за 200 чалавек прайшлі праз допыты, 700 — праз затрыманні. Мінюст цісне на адвакатаў. Так апісваюць сітуацыю міністры.

«На маючай адбыцца сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрапейскага Саюза мы будзем разглядаць жорсткі пакет санкцыяў у дачыненні да Беларусі. Мы не можам заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца сёння ў гэтай малой еўрапейскай краіне.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў свой выбар, і ў нас няма выбару, акрамя як рэагаваць адпаведным чынам».

Яны папярэджваюць, што ўсё гэта будзе сігналам для інвестараў.

«Мы хочам, каб беларускі народ зразумеў, што іх еўрапейскія сябры стаяць з імі поплеч. І калі Беларусь захоча вярнуцца ў еўрапейскую супольнасць нацый, мы будзем чакаць яе і радасна вітаць», — так сканчаюць яны свой артыкул.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула